Развiццё асобы дзiцяцi ў грамадстве немагчыма без ведання роднай мовы. Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмi беларускай мовай. Менавiта ў гэты прамежак яго жыцця ў дзiцяцi фармiруецца цiкавасць, патрэба да ведаў, якiя адпавядаюць яго прыродным i iндывідуальным задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў роднай мовы. Далучаючы дзяцей да святыняў свайго народа — роднай мовы, мы садзейнічаем не толькi яе абагачэнню, але i развiццю пазнавальных i iнтэлектуальных магчымасцяў iх, пазнанню беларускай культуры. Бо самае дарагое у жыццi — гэта тое, што з раннiх год закладзена ў сэрца. I, менавiта, родная мова з’яўляецца сувязным звяном у далучэнні дзяцей да агульначалавечных каштоўнасцяў, вытокаў народнай мудрасцi. Культура беларускага народа найбольш значна выяўлена у традыцыйных вiдах народнай творчасцi: гульнях, звычаях, казках, песнях, танцах, музыцы, абрадах, святах, адзеннi, творах выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Творы народнага мастацтва цешаць нас не толькi сваей прыгажосцю, мастацкiм афармленнем, але заўседы i абавязкова маюць выхаваўчае значэнне. Кожны чалавек павiнен ведаць сваю родную мову, павiнен умець спяваць свае народныя песнi, танцаваць свае народныя танцы, ведаць, як з веку у век святкавалiся святы ў нашым краi, любiць свае родныя мясцiны, сваю Радзiму — Беларусь. Кожны дарослы можа данесцi да свайго дзіцяці часцiнку гэтых ведаў ( аб родным краi, аб гiсторыi беларускага народа, аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, абрадах, традыцыях). Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. Будзем выхоўваць дзяцей добрымi, разумнымi, дапытлiвымi, i ўважлiвымi да ўсяго. I адначасова абуджаць веру дзiцяцi ў тое, што ён вырасце патрэбным на зямлi чалавекам.